Беларускія донары напісалі ліст у Парламенцкую асамблею савета Еўропы
Беларускія донары ўступілі ў перапіску з Парламенцкай асамблеяй савета Еўропы. Пра тое, што напісана ў лісце, накіраваным у міжнародную структуру,
“Еўрарадыё” распавёў Ігар Каваленка, ганаровы донар, кіраўнік
аргкамітэта па стварэнню дабрачыннага фонда донараў плазмы і крыві:
“Мы запыталі ў іх, як яны ставяцца да беларускіх донараў і да таго, што донарам у Беларусі скасавалі льготы”.
Парламенцкая асамблея была праінфармаваная пра рэспубліканскі страйк, які донары праводзілі ў чэрвені сёлета, пратэстуючы супраць адмены ільготаў.
Таксама Каваленка ад імя аргкамітэта арганізацыі папрасіў міжнародную структуру распавесці пра становішча донараў у Еўропе.
У лісце падкрэсліваецца: “Чыноўнікі розных узроўняў заяўляюць, што на адмену льготаў урад Беларусі пайшоў з-за патрабаванняў Еўрасаюза”. Таму яго аўтары просяць патлумачыць палітыку ЕС у адносінах донараў і даслаць дакументы на гэтую тэму.
Паводле словаў Каваленкі, грамадская арганізацыя донараў не можа легалізавацца з-за нястачы грошай. Таму дакументы на рэгістрацыю пакуль не падаюцца.