Беларускія фрыстайлісты перамаглі на этапе Кубка Еўропы ў Раўбічах

У Раўбічах пад Мінскам у чацвер стартаваў этап Кубка Еўропы па фрыстайле. У дзяўчат усе прызавыя месцы занялі беларускія спартсменкі.  Першае месца заваявала Ганна Гуськова, другое - Яўгенія Савельева, трэцяе - Марыя Шчарбіна.

Сярод мужчын найлепшы вынік паказаў беларус Максім Гусцік. Другое месца ў беларуса Максіма Булаша.

БЕЛТА
адзначае, што ў спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены з пяці еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі