Беларускія гандбалісткі перамаглі славенак у матчы за выхад на ЧЕ-2008

Беларускія гандбалісткі перамаглі славенак у першым матчы плей-офф чэмпіянату Еўропы з розніцай у чатыры мячы — 29:25.
Гульня ў адказ пройдзе ў наступную суботу, 7 чэрвеня, у славенскім Цэле. Нагадаем, права выступіць у гэтым накаўт-раундзе беларуская зборная адваявала на пачатковай стадыі адбору, заняўшы заліковае трэцяе месца на снежаньскім кваліфікацыйным турніры ў Літве.

Там беларускі абышлі ў табліцы каманды Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Ізраіля, але прапусцілі наперад зборныя Літвы і Ісландыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі