Беларускія гандбалісткі згулялі ўнічыю з літоўскай камандай
30 лістапада ў трэцім туры кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы па гандболе, які праходзіць у літоўскім Панявежысе, беларускія спартсменкі згулялі ўнічыю з гаспадынямі спаборніцтваў — 27:27. Пасля першага тайма жаночая зборная Беларусі вяла ў ліку 16:12, аднак да канца матчу перавагу беларускі страцілі. Сёння адбудзецца матч Беларусь — Грэцыя.
БелаПАН
БелаПАН