Беларускія гандбалісты даведаліся праціўнікаў на чэмпіянат Еўропы — 2012

У Бялградзе прайшло лёсаванне кваліфікацыі мужчынскага гандбольнага чэмпіянату Еўропы 2012 года.  Як паведамляе "Прессбол", па яго выніках сталі вядомыя склады сямі адборачных груп, у кожнай з якіх пойдзе спрэчка за дзве пуцёўкі на фінальны турнір. Яшчэ дзве зборныя — Францыі (чэмпіён Еўропы) і Сербіі (краіна-арганізатар) — трапілі ў фінал без адбору.

Беларусь увайшла ў 7-ю групу. Разам з нашай зборнай у яе трапілі таксама Данія, Расія і Швейцарыя.

Кваліфікацыйныя турніры пройдуць па схеме ў два кругі з раз'ездамі і стартуюць у канцы кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі