Беларускія гандбалісты не патрапілі на чэмпіянат свету

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча не здолела патрапіць на чэмпіянат свету 2009 года.  Сёння ў палацы спорту "Алімпійскі" ў падмаскоўным Чэхаве адбылася другая гульня паміж зборнымі Беларусі і Расіі, якія разыгрывалі пуцёўку ў Харватыю. Нагадаем, 7 чэрвеня ў Мінску была зафіксавана нічыя 26:26. Другі матч выйгралі расіяне з лікам 34:30 (17:15).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі