Беларускія гандбольныя клубы згуляюць у 1/16 фінала еўрапейскіх кубкаў

Сталі вядомыя даты і месцы правядзення матчаў 1/16 фінала гандбольных еўракубкавых турніраў беларускімі клубамі, якія працягваюць барацьбу.  Жаночая "Вікторыя-Рэгія" з Мінску стартуе на гэтым тыдні ў Кубку выкліку сустрэчай з польскім клубам "Еленя-Гура". З-за адсутнасці адпаведнай арэны для гульні ў сталіцы хатняй пляцоўкай мінскай каманды названы брэсцкі Палац спорту "Вікторыя". Каманды сустрэнуцца 2 лістапада ў 17.00. Паўторны матч у Польшчы 8 лістапада.

Мужчынская "Вікторыя-Рэгія" пачне гэты ж турнір ва ўкраінскай Палтаве матчам супраць мясцовага "Дынама" 15 лістапада. Паўторны матч мінчукі правядуць у магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец" 21 лістапада.

Гандбалісты брэсцкага клуба імя Мяшкова, якія працягваюць выступаць у Кубку ЕГФ, сустрэнуцца з расійскай "Зарей Каспия" ў Астрахані 15 лістапада, а пасля прымуць астраханцаў у брэсцкім Палацы спорту "Вікторыя" 23 лістапада.

Прессбол


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі