Беларускія гімнасткі засталіся без медалёў

На чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у сталіцы Азербайджана Баку, Беларусь засталася без медалёў каманднага турніру. Пасля выканання 8 практыкаванняў наша каманда ў складзе Святланы Рудалавай і Любові Чаркашынай размясцілася на 4-м месцы.

Бронзу сенсацыйна выйгралі гаспадыні турніру. Золата дасталося расіянкам, срэбра — украінкам.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі