Беларускія хакеісты лідыруюць на “Еўравыкліку” ў Нарвегіі

Беларуская зборная атрымала валявую перамогу над гаспадарамі турніра на хакейным “Еўравыкліку” ў Нарвегіі з лікам 3:2.  У першым перыядзе беларусы прапусцілі дзве шайбы, у другім перыядзе іх адыгралі. А на 55-й хвіліне Раман Гарбаконь прынёс беларускай зборнай перамогу. У іншых матчах Нарвегія перамагла Літву – 5:2, Польшча саступіла Літве з лікам 3:6.

Цяпер зборная Беларусі лідыруе на турніры з двума перамогамі. Сёння беларусы сустракаюцца са зборнай Літвы, а нарвежцы згуляюць з палякамі.

БелаПАН