Беларускія хакеісты прайгралі Швейцарыі першы матч “за выжыванне”

Беларускія хакеісты прайгралі Швейцарыі першы матч “за выжыванне”

Беларуская моладзевая зборная па хакеі 2 студзеня прайграла камандзе Швейцарыі першы матч з серыі “за выжыванне” на чэмпіянаце свету ў Фінляндыі. Беларусы саступілі з вынікам 1:5. Адметна, што нашым хакеістам удалося адкрыць лік ужо на другой хвіліне матчу, аднак вельмі хутка ўдача ад іх адвярнулася і швейцарцы ўзялі сітуацыю пад свой поўны кантроль.

Серыя матчаў да дзвюх перамог павінна вырашыць, якая з каманд у будучым сезоне застанецца гуляць у элітным дывізіёне сусветнага першынства. Наступны матч гэтай серыі пройдзе заўтра, 3 студзеня, яго пачатак у 13.00. 

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі