Беларускія камуністы не будуць сварыцца з-за помніка Леніну

У пятніцу ў дзень 91-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі ў Мінску пройдзе некалькі дробных акцый, буйных мерапрыемстваў не плануецца. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі прадстаўнікі беларускіх левых партый. Члены Камуністычнай партыі Беларусі, якая лічыцца праўладнай, правядуць урачыстыя сходы і ўскладуць кветкі да помнікаў Леніну па ўсёй краіне.

Каля помніка на плошчы Незалежнасці ў беларускай сталіцы яны заўтра могуць сутыкнуцца з апазіцыянерамі з Партыі камуністаў Беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін. Актывісты ПКБ таксама прынясуць кветкі. Паводле слоў Калякіна, буйнамаштабных акцый яны таксама не плануюць, бо "дата не юбілейная".

Лідэры беларускіх кампартый паабяцалі, што інцыдэнтаў каля помніка Леніну ў цэнтры сталіцы "ніколі не было, і быць не можа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі