Беларускія католікі рыхтуюцца да тэлемоста Мінск-Ватыкан
Да тэлемоста Мінск-Ватыкан з Папам Рымскім Бенедыктам XVI рыхтуюцца беларускія католікі. Ён мусіць адбыцца 1 сакавіка ў 18 гадзін па мінскім часе ў архікафедральным саборы Святой Дзевы Марыі ў беларускай сталіцы. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Рымска-каталіцкай царквы ў
Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што правядзенне тэлемоста будзе
мець вялікае значэнне для беларускіх католікаў і для папулярызацыі
Беларусі ў свеце.
Як паведамляе “Інтэрфакс”, сігнал з архікафедральнага касцёла ў Мінску будзе перадавацца праз спадарожнік у ватыканскі тэлецэнтр. Трансляцыя з Ватыкана будзе весціся на восем вялікіх экранаў, усталяваных у мінскім касцёле і на адзін вялізны экран на вуліцы каля храма.
“Малітва з Беларусі падчас тэлемоста будзе весціся на беларускай мове”, адзначыў архіепіскап Кандрусевіч.