Беларускія кінематаграфісты пакажуць свае фільмы ў Чачні

Кіраўніцтва Чачэнскай рэспублікі прыняло рашэнне правесці ў Грозным міжнародны кінафэст "Ноеў каўчэг".

Для паказу будуць адабраныя фільмы аб жыцці людзей розных веравызнанняў, створаныя рэжысёрамі шматлікіх краін свету. Будуць прадстаўленыя мастацкія, мультыплікацыйныя, навукова-папулярныя, дакументальныя і гістарычныя стужкі.

На фестываль ужо паступілі больш за 20 заявак ад стваральнікаў розных кінастужак. У іх ліку працы кінематаграфістаў з Беларусі, Расіі, Амерыкі, Францыі, Латвіі, Турцыі, Італіі, Канады.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі