Беларускія лётчыкі бамбавалі французскую ваенную базу?

"WikiLeaks" размясціў дакументы, з якіх вынікае, што беларускія лётчыкі выконваюць у Афрыцы зусім не міратворчыя місіі. У прыватнасці, у дэпешы з Парыжа, датаванай лютым 2006 года, са спасылкай на былога міністра ўнутраных спраў Таго Франсуа Бако паведамляецца, што менавіта беларусы знаходзіліся за штурваламі самалётаў, якія 6 лістапада 2004 года бамбавалі французскую ваенную базу ў Кот-д'Івуары.

Бако сцвярджае, што ваенны інцыдэнт, у выніку якога загінулі дзевяць французскіх вайскоўцаў і адзін чалавек з грамадзянскага персанала базы, быў ажыццёўлены рукамі беларускіх наймітаў.У гутарцы з прадстаўнікамі амбасады ЗША Бако распавёў, што два самалёты, якія былі скарыстаныя пры бамбёжцы, а таксама іншая ваенная тэхніка, былі ўвезеныя з Беларусі.

Больш таго, ён арыштаваў дзевяць беларусаў і паведаміў аб гэтым ў французскую амбасаду. Аднак французскі бок намякнуў, што інцыдэнт лепш замяць, паколькі "Францыя не мае намер ускладняць адносіны з Беларуссю па гэтым пытанні", перадае "Народная воля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі