Беларускія маркетолагі збіраюць калекцыю бязлітаснай рэкламы (фота)

Сайт marketing.by збірае калекцыю “бязлітаснай” рэкламы, якую можна сустрэць на вуліцах беларускіх гарадоў, у будынках, у транспарце, а таксама на тэлебачанні і ў радыёэфіры. Збор калекцыі скончыцца ў гэтую пятніцу. А на дадзены момант у шэраг рэкламных “перлаў” трапілі наступныя слоганы: “Пачуйся мінчуком — набудзь прадукцыю Мінскага мясакамбіната”.

“Замаўляючы візітоўкі ў нас, вы дапамагаеце набыць новы Lexus нашаму дырэктару!”

“Марозіва “Пушок” вырабляецца з Блаславення Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, Найсвяцейшага мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта”.
 
“Я — індывідуальны прадпрымальнік. Я цаню свой час, ператвараючы яго ў грошы. Я не ўпусціў свой шанец, якія мне даў указ №477. А ты?”

Збор калекцыі беларускіх рэкламных “перлаў” скончыцца ў гэтую пятніцу.










 


























Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі