Беларускія майстры не змаглі прыехаць у Вільню на кірмаш Казюкаса

Сёння ў Вільні адкрыўся кірмаш Казюкаса, які праходзіць у літоўскай сталіцы ад 1604 году. Сёлета ў ім бяруць удзел рэкордная колькасць рамеснікаў, якія гандлююць таварам ручнога вырабу, — больш за 1500!

Аднак сярод іх не будзе прадстаўнікоў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

"Саюз народных майстроў Віленскага краю даслаў нам запрашэнне на ўдзел у кірмашы для 12 чалавек і звярнуўся з просьбай, каб нам на тры дні выдалі бясплатныя візы. Аднак Літоўская амбасада ў Мінску адказала, што для ўдзелу ў кірмашы за візы давядзецца заплаціць, а гэта па 60 еўра на кожнага. Для нас гэта занадта дорага",  — з шкадаваннем адзначыла ў інтэрв'ю DELFI  сябра саюза Тамара Харланчук.

Паводле яе словаў, Саюз, які аб'ядноўвае больш за 500 майстроў па ўсёй Беларусі, у Вільню збіраўся прывезці вырабы з саломы, дрэва, керамікі, а таксама лялькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі