Беларускія медыкі чакаюць эвакуацыі з Лівіі

Аб гэтым TUT.BY паведаміў Сяргей Осін, чыя сяброўка знаходзіцца ў Гадамесе. Сёння раніцай яна перадала па Skype, што па іх шпіталю пакуль не стралялі.

"Яна сказала, што сёння раніцай ім з Трыпалі патэлефанаваў іх калега з Расіі, спытаў, чаму беларусаў не эвакуююць, бо украінцаў і расіянаў ўжо пачалі вывозіць. Таксама ён датэлефанаваўся да беларускай амбасады ў Трыпалі, дзе яму перадалі, каб беларусы таксама пакавалі валізы і ў бліжэйшы час іх нібыта таксама будуць эвакуяваць. Толькі як? Ад Трыпалі да Гадамеса 6 гадзінаў па пустыні", — паведаміў Сяргей.

Сёння МЗС Беларусі паведаміў, што "беларускіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў лівійскай сталіцы і яе наваколлі, а таксама семейнікаў супрацоўнікаў нашай амбасады" плануецца адправіць з Трыпалі авіярэйсам МНС Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі