Беларускія механізатары стварылі цуда-рукаў і змагаюцца за "Шнобеля"

У ЗША уручаюць “Шнобелеўскія прэміі” за самыя вар’яцкія даследванні і вынаходніцтвы, а тым часам беларускія механізатары, якія раней адзначыліся канструяваннем машыны для зборкі агуркоў, стварылі “Агрэгат пасяўны камбінаваны” і распрацоўваюць рукаў для вырошчвання без зямлі.

У ЗША ўручаныя “Шнобелеўскія прэміі” за самыя сумнеўныя навуковыя дасягненні і даследаванні. Сёлета сярод іншых прызёрамі сталі даследаванні кантрацэптыўных уласцівасцяў Кока Колы і ўздзеяння кошту лекаў на псіхалогію чалавека.

Тым часам у Беларусі нядаўна было прадэманстраванае вынаходніцтва, якое "парвала" ўвесь байнэт ды й ня толькі: машына для зборкі агуркоў. Гэта такая платформа, на якой ляжаць зборшчыкі. Платформа рухаецца наперад, людзі выбіраюць агуркі, але ня топчуць бацвінне. У адрозненні ад прызёраў Шнобеля, нашае вынаходніцтва акурат вельмі карыснае і сэнсоўнае. Па словах кіраўніка групы канструктараў Інстытута гароднінаводства Нацыянальнай акадэміі навук, што і распрацавала цуда-машыну, з яе дапамогай ураджай павялічваецца аж на 30 адсоткаў. Прычым машына прыдатная ня толькі для збору агуркоў:

Іван Максімавіч, кіраўніка групы канструктараў Інстытута гароднінаводства Нацыянальнай акадэміі навук: "Машына ў нас называецца “Універсальная платформа для ўборкі гародніны”. Яна мае 2 мадыфікацыі: першая для ўборкі агуркоў, а другая – для карняплодаў(морквы, буракоў) і для капусты. Улічваючы, што сезоны розныя і агуркі зараз канчаюцца, мы з дадатковымі вузламі робім з машыны модуль Б для ўборкі карняплодаў і капусты".


Да таго ж, машыну можна выкарыстоўваць і для праполкі. Беларускія вынаходнікі не спыніліся на дасягнутым, цуда-агурка-машына – не адзінае, над чым яны працуюць.

Іван Максімавіч: "У дадзены момант мы працуем над машынай для пасеўкі цыбулі-сяўка, займаемся лініяй вытворчасці тэхналагічнага рукава для бессубстратнага вырошчвання гародніны – гэта значыць без зямлі, толькі з падачай вады ды пажыўных рэчываў. Мы ўжо стварылі яшчэ адну машыну – “Агрэгат пасяўны камбінаваны”, які фактычна выконвае 13 аперацыяў пры пасеве. Забяспечвае нарэзку градках, афармленне і фарміраванне градак, пасеў, загартоўванне, выраўноўванне і прыкопванне несення. Вось такая машына была зроблена".  

Нажаль, нашыя механізатары за сваю самую адданую працу ніякай прэміі ні ад дзяржавы, ні ад Шнобеля пакуль не атрымалі=)!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі