Беларускія музыкі далі першы ўрок дабрачыннасці
Намаганнямі
гурта IQ48 і Лізы Хмель пры
падрымцы кампаніі "Будзьма" і фонда "Добра тут" у Мінску адбыўся вялікі
дабрачынны канцэрт "Добры фэст".
гурт ZM99
Гурт B:N
гурт IQ48
Сродкі,
атрыманыя ад правядзення дабрачыннага
канцэрта "Добры фэст" пойдуць на
дапамогу хворым дзецям, а таксама на
набыццё гігіенічных сродкаў для
дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага
дому-інтэрнату.
Падтрымаць ідэю фэста ў мінскім "Рэактары" сабралося каля 250 чалавек. У канцэрце ўзялі ўдзел гурты Палац, ZM99, Нейра Дзюбель, B:N і IQ48. З часам, упэўнены музыканты, такіх дабрачынных імпрэзаў павінна стаць значна больш!

гурт "Палац"
Аляксандр
Ракавец, саліст IQ48: "Калі ўсё будзе файна
— можна было б нават зрабіць працяг
гэтаму фэсту ў абласных гарадах Беларусі".
Тады і людзі прызвычаюцца да такога роду імпрэзаў і сапраўды павераць у добрую справу арганізатараў і удзельнікаў.

Гурт Палац,
які распачаў у гэты вечар канцэртную
праграму, сыграў "дыска"-варыянт сваіх
твораў.
"Вельмі важна, каб такія акцыі былі, каб іх падтрымлівалі, каб набываўся досвед, — кажа лідэр гурта Алег Хаменка. — Усё ж такі гэта, напэўна, не грошы ці лялькі, якія будуць перададзеныя дзецям. Гэта ў першую чаргу ўвага — увага да той справы, да той гераічнай працы, якую робяць выхавацелі ў гэтых інтэрнатах. Можа быць, там і не цацка трэба — трэба, каб яны адчувалі, што яны не кінутыя, што яны разам з намі і яны — такія ж людзі нашай дзяржавы, як і мы. Сёння кожны мог спрычыніцца да добрай справы".

Вядома, калі
Беларусь пазіцыянуе сябе як
сацыяльна-арыентаваная краіна, дабрачынных
акцый павінна быць як мага больш. З той
інфармацыяй, якой мы валодаем на сённяшні
дзень, безумоўна, гэтых акцый нестае.
Ды і насамрэч, усе мы занятыя сваімі "важнымі" справамі і праблемамі і ўпэўненыя, што праблему дзіцячых дамоў павінна вырашаць дзяржава.
"Але хто падтрымае і падкажа дзяржаве, куды павінны ісці бюджэтныя грошы?" — пытаецца Алег Хаменка.
З такім меркаваннем згодныя і астатнія ўдзельнікі фэсту.

З выступам
гурта B:N, які з'явіўся на сцэне пасля
выступу Палацу і Змяі, нарэшце
выраўняўся гук, а музыканты пачалі
свой сэт песняй "Жыве рок-н-рол". Пасля
шэрагу добра вядомых кампазіцый, B:N
прэзентавалі новую песню "Жыццё маё",
а таксама выканалі новую кампазіцыю
разам з рэперам Вінсэнтам.
Гурт B:N: "Мы
лічым, што дабрачыннасць — вялікая
справа, і мы спадзяемся, што такімі
акцыямі мы сапраўды зможам дапамагчы
тым дзецям, якім гэта неабходна. Калі
нас запрашаюць — мы заўжды згаджаемся
на такія мерапрыемствы, таму што мы
верым, што дабро пераможа!"
гурт "Нейра Дзюбель"
гурт "Нейра Дзюбель"
А вось ведаючы
шчырыя творы гурта Нейра Дзюбель,
арганізатары папрасілі музыкантаў у
гэты вечар спяваць толькі... добрыя
песні.
Аляксандр
Кулінковіч: "Мы — добрыя людзі, а што
для добрых людзей азначае дабрачыннасць?
Мы — добрыя, публіка — добрая, мы граем
добрую музыку на добрым канцэрце".
Крыху
паразважаўшы наконт акцый дабрачыннасці,
Аляксандр Кулінковіч узгадаў адзін з
такіх канцэртаў, на якім намаганнямі
гурта было сабрана 10 мільёнаў рублёў.
Аляксандр Кулінковіч: "Гэта вялікія грошы! А чаго нам гэта каштавала? Нічога! Мы — музыканты, займаемся тым, што любім больш за усёго на свеце — граем у тым месце, якое любім больш за ўсё на свеце — сцэна. Публіка, якая да нас прыйшла, любіць нас больш за ўсё на свеце. І адначасова з гэтым, і мы, і яны дапамагаюць дзецям. Гэта проста здорава!"

Тым больш,
што так ці інакш, лічыць Нейра Дзюбель,
дабрачыннасцю музыканты займаюцца ўжо
20 гадоў:
"Таму што зарабіць рок-н-ролам у нашай краіне немагчыма. Тут пытанне грошай ніколі не стаяла. Музыкант — гэта перш за ўсё чалавек апантаны. Людзі, можа быць, яшчэ проста не вельмі прывыклі да такіх імпрэзаў".

"Будзьма
міласэрнымі!" — заклікалі са сцэны і
арганізатары, і удзельнікі фэсту.
Еўрарадыё таксама верыць, што "Добры фэст" ператворыцца ў серыю дабрачынных мерапрыемстваў, якія з кожным разам будуць збіраць усё больш неабыякавых людзей.

Падчас фэсту
прадаваліся працы з выставы нашага
улюбёнага фатографа Tarantino
(Аляксандра Ждановіча)
"Адваротны бок зорак". Грошы ад
продажу будуць выдзеленыя на патрэбы
Гарадзішчанскага дому-інтэрнату. Сайт выставы Tarantino.by