Беларускія мытнікі накіроўваюць фуры на Гродна і Ашмяны

Гродзенскі і ашмянскі накірункі для праезду ў краіны Еўрасаюза прапануе перавозчыкам выкарыстаць Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
Нагадаем, з-за страйку польскіх мытнікаў раніцай 25 студзеня былі фактычна паралізаваныя пункты пропуску на польска-беларускай мяжы. Аднак ніякіх тлумачэнняў з польскага боку беларуская мытная служба не атрымлівала.

У гэтай сітуацыі Дзяржаўны мытны камітэт узмацніў змены службы на гродзенскім, дзе польскія мытнікі працуюць у звычайным рэжыме, і ашмянскім накірунках.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі