Беларускія мытнікі затрымалі нямога расіяніна, які вёз 6 кг гашышу
Супрацоўнікі мытні "Заходні Буг" у пункце пропуску "Варшаўскі мост" затрымалі грамадзяніна Расіі з вялікай партыяй гашышу.
Як паведаміў аператыўны дзяжурны мытні Сяргей Малеў, 49-гадовы жыхар Краснадарскага краю ехаў рэйсавым аўтобусам з Францыі ў Расію.
Раніцай 15 верасня пры праходжанні мытнага кантролю ў яго чамадане было знойдзена шэсць брыкетаў спрэсаванага расліннага рэчыва. Экспрэс-тэст, праведзены супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай мытні "Заходні Буг", паказаў, што гэта рэчыва — гашыш. Агульная вага брыкетаў склала каля шасці кілаграмаў. Расіянін затрыманы.
Паколькі ён аказаўся нямым, да яго запрасілі спецыяльнага перакладчыка, і цяпер затрыманы дае паказанні.
БелаПАН