Беларускія памежнікі атрымаюць два верталёты "Еўракоптэр"
Два верталёты "Еўракоптэр" атрымаюць беларускія памежнікі на наступным тыдні.
Кантракт на пастаўку чатырох машын з французскімі вытворцамі быў падпісаны два гады таму. Летась у Беларусь прывезлі першы з іх і ён ужо выкарыстоўваецца памежнікамі. Як чакаецца, чацвёрты верталёт прывязуць летам.
Першы тэлеканал нагадвае, што французскія "Еўракоптэры" выкарыстоўваюць паліцыянты і выратавальнікі ва ўсім свеце. Ён ідэальна падыходзіць для патрулявання мяжы, асабліва ў начны час. Машына можа знаходзіцца ў паветры 4,5 гадзіны без дазапраўкі.