Беларускія памежнікі сёлета злавілі 20 чалавек з “чорнага спісу”
20 чалавек з “чорнага спісу” спынілі беларускія памежнікі ў першыя дні студзеня. Людзей, якім абмежаваны выезд за мяжу, выявілі з дапамогай адзінай аўтаматызаванай сістэмы памежнага кантролю. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе, што тых грамадзян, якія
выехалі з нашай краіны да ўвядзення ў дзеянне адзінай сістэмы кантролю,
і імёны якіх утрымліваюцца ў базе дадзеных, не плануецца нейкім чынам
караць.
Па прыбыццю ў Беларусь іх толькі праінфармуюць пра накладзеныя абмежавальныя меры.
БЕЛТА
Па прыбыццю ў Беларусь іх толькі праінфармуюць пра накладзеныя абмежавальныя меры.
БЕЛТА