Беларускія памежнікі злавілі на мяжы з Украінай 270 папугаяў

Памежнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь з Украіны 270 папугаяў. Як паведаміў старшы афіцэр Брэсцкай памежнай групы па сувязях з грамадскасцю Дзмітрый Дзявятаў, папугаяў спрабаваў пераправіць праз мяжу невядомы на ровары недалёка ад вёскі Ліпінкі Брэсцкага раёна.
Кантрабандыста заўважылі памежнікі ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Убачыўшы вайскоўцаў, невядомы уцёк, кінуўшы ровар і шэсць сумак, у якіх знаходзіліся папугаі. Цяпер птушкі перадаюцца ветэрынарнай службе Брэсцкай мытні, якая высветліць, ці не хворыя папугаі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі