Беларускія параалімпійцы заваявалі ўжо 4 медалі: 2 залатыя і 2 срэбраныя
Двое беларускіх плыўцоў на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем сёння занялі верхнія прыступкі п’едэсталу на Параалімпіядзе ў Пекіне.
Раман Макараў, паставіўшы сусветны рэкорд, стаў чэмпіёнам Гульняў. Срэбра ў Сяргея Пунько, для якога гэта ўжо другая ўзнагарода. Учора ён фінішаваў другім на стомятроўцы брасам, паведамляе сайт esport.by.