Беларускія парашутысткі перамаглі на чэмпіянаце Еўропы

Жаночая зборная Беларусі стала пераможцам чэмпіянату Еўропы па класічным парашутызме, які праходзіў у харвацкім горадзе Осіек.
Беларуская жаночая зборная ў складзе 5 спартсменак стала лідэрам у камандным заліку па групавых скачках. На другім месцы — зборная Расіі, на трэцім — каманда Харватыі.

У асабістым заліку беларуска Аксана Фаміна заваявала бронзавы медаль. Яна таксама была трэцяй у практыкаванні на дакладнасць прызямлення.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі