Беларускія парашутысткі сталі чэмпіёнкамі свету

Жаночая зборная Беларусі па парашутным спорце пад кіраўніцтвам старшага прапаршчыка Аляксея Кавальчука стала пераможцам у камандным заліку на 35-м чэмпіянаце свету. Спаборніцтвы праходзілі 15—25 ліпеня ў швейцарскім Буоксе, паведамляе БелаПАН. У чэмпіянаце, які праводзіўся пад эгідай Міжнароднай рады вайсковага спорту, прынялі ўдзел спартоўцы з 36 краінаў.

У беларускую каманду ўваходзілі старшы прапаршчык Алена Ярмальчук, старшыя сяржанты Людміла Гаўрыленка і Наталля Зіміна, яфрэйтары Наталля Нікіцюк і Таццяна Налівайка. Зборная заваявала залатыя медалі, апярэдзіўшы зборныя ЗША (2-е месца) і Кітая (3-е месца). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі