Беларускія парламентары задаволеныя наведваннем Абхазіі

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі выказалі задавальненне вынікамі візіта ў Абхазію. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка дэлегацыі Міхаіла Русага піша агенцтва “Интерфакс”. Беларускія парламентары сустрэліся не толькі з прадстаўнікамі абхазскіх уладаў, але і з творчай інтэлігенцыяй, моладдзю, духавенствам. Падчас візіту дэлегацыя з Беларусі наведала Абхазскі дзяржаўны ўніверсітэт і Сухума-Абхазскае епархіяльнае ўпраўленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі