Беларускія пісьменніцы распрануліся для гламурнага календара (відэа)

Ганну Кісліцыну збянтэжылі майткі з чарапашкамі, таму яна прыбрала сваё фота, а іншыя пісьменніцы пагадзіліся расшпіліць каўнерыкі і агаліць спіны.
Днямі выйдзе з друку гламурны каляндар са здымкамі беларускіх літаратарак. На кожны з месяцаў — асобнае фота адной з 12 удзельніц. Студзень у календары прадстаўляе Тамара Лісіцкая, у красавіку распранецца Алена Ярмаловіч, а ў лістападзе — Валярына Кустава.

Пісьменніцы самі вырашалі ступень адкрытасці і прыдумлялі ўласны вобраз. Дырэктар рэкламнага агенцтва, якое робіць каляндар, Валеры Сафонаў кажа, што вырашыў такім чынам пазнаёміцца з літаратаркамі.

Сафонаў: “Мы кожны год робім календары. Вырашылі, што трэба пазнаёміцца з пішучымі жанчынамі. Хацелі ўзяць маладых літаратарак, якія ўжо спраўдзіліся як аўтары. Перш за ўсё яны для нас жанчыны. Напрыклад, Дыяна Балыка — мярыла разняволенасці, многія больш сціплыя. Мы ім прапанавалі зрабіць сябе такімі, якімі яны б хацелі, каб іх бачылі чытачы”.

У сеціве ўжо з’явіўся відэаролік са здымачнай пляцоўкі. На ім аўтары па чарзе прэзентуюць пісьменніц пад “Честную женскую песню” Святланы Бень. З-за відэа ў календары хутка ўзніклі змены.



Планавалася, што на вокладцы будзе Ганна Кісліцына. Але яна адмовілася ад удзелу з-за майткаў з чарапашкамі.

Ганна Кісліцына: “Я зняла свае здымкі, калі пабачыла відэаролік. На мяне прыпадаюць словы пра майткі з чарапашкамі. Я ніколі не апрану майткі з чарапашкамі! Варта пачакаць больш дэмакратычнага праекту. Каб ён быў занадта радыкальны і ўсе б зняліся аголенымі, гэта было б нармальна. Атрымалася, што адны распрануліся цалкам, а іншыя былі надта заціснутыя. Гэта стылістычна няправільна”.

Нагадаем, у 2009 годзе выйшаў каляндар з аголенымі літаратарамі “Канец словаў”. Можна было б прыняць гэты жаночы праект за адказ аголеным мужчынам, але адна з ініцыятарак, Тамара Лісіцкая, адмаўляе такую думку. Насамрэч, кажа пісьменніца, гэты каляндар неэратычны.

“Для кожнай з гэтых жанчын такая фотасесія — адкрыццё. Больш адкрытых фатаграфій напэўна ў ніводнай з іх няма ў публічнай прасторы. Эратычнасць — гэта другі пункт праграмы. Першы пункт — гэта знаёмства без зашпіленага наглуха каўнерыка”.

Снежнай гаспадыняй календара стане паэтка /sites/default/files/legacy_articles/images/2010/11//cms-image-000043839.jpg. Яна будзе аватарам лютага. Паэтка прызнаецца, што такі праект для яе — эксперымент, а сама яна далёкая ад гламурнасці.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/11//cms-image-000043839.jpg: “Я там увасабляю люты. Такі вобраз зімовы і халодны — у той жа час узвышаны, вытанчаны. У жыцці я не хаджу ў вечаровых сукенках і не накладаю кілаграмовы make-up. Адзін раз для мяне гэта было цікава. Не ведаю, па-першае, ці запросяць мяне наступны раз, а па-другое, ці пагаджуся я”.

Дарэчы, на адным са здымкаў, якія з’явіліся на старонцы паэткі ў сацыяльных сетках, нават бачны кавалачак спіны.
/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/11//cms-image-000043839.jpg

На першым фота Алена Ярмаловіч. Фота: generation.by і vkontakte.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі