Беларускія сілавікі прымусілі ўкраінца абразіць Зяленскага
Уладзімір Зяленскі
У Беларусі за "распаўсюд экстрэмізму" затрымалі ўраджэнца Украіны, пішуць праваабаронцы "Вясны". Відэа затрымання з'явілася на канале сілавікаоў.
У ім мужчына кажа, што падставай для затрымання стала апублікаваная ім у інтэрнэце бел-чырвона-белая сімволіка.
У затрыманага беларускае грамадзянства, але сілавікі асобна падкрэсліваюць, што ён паходзіць з Украіны. У канцы відэа мужчыну адмыслова просяць на камеру абразіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.