Беларускія сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне на 14 чэрвеня
Навальніцы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі 14 чэрвеня. У сувязі з гэтым сіноптыкі зрабілі на бліжэйшую суботу штармавое папярэджанне. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. 14 чэрвеня ўдзень па ўсходняй палове краіны — моцныя дажджы, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі град, пры навальніцах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў у секунду.
Змена надвор'я ў Беларусі прынясе цыклон з цэнтрам над паўночнай часткай Украіны. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень па ўсходняй палове краіны дажджы будуць моцнымі.
Тэмпература паветра бліжэйшай ноччу 14-16 градусаў цеплыні, удзень 15-20, па ўсходзе краіны будзе цяплей — 21-26 градусаў.
Потым цыклон пачне адыходзіць на поўнач, хоць у ноч на нядзелю ападкі яшчэ на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваюцца. Удзень 15 чэрвеня кароткія навальнічныя дажджы прагназуюцца пераважна ў Гомельскай, Магілёўскай і на ўсходзе Віцебскай вобласці.