Беларускія спецыялісты змогуць атрымаць стыпендыі Эдмунда Маскі
Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі. Праграма прызначана для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і адмініструецца Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах IREX.
Праграма стыпендый Эдмунда Маскі заснавана ў 1992 годзе кангрэсам ЗША для спрыяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі. Яна дае магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з краін СНД атрымаць магістэрскую ступень ва ўніверсітэтах ЗША.
Усе ўдзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Яны пройдуць поўны двухгадовы акадэмічны курс. На працягу першага года распрацуюць і рэалізуюць праект, накіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці, а пасля заканчэння акадэмічнага курсу пройдуць прафесійную стажыроўку.
Падрабязная інфармацыя аб праграме на сайце IREX
БелаПАН