Беларускія тэнісісткі не трапілі ў асноўны раунд турніру ў Аўстраліі
На тэнісным турніры ў аўстралійскім Брысбене беларускія спартсменкі не змаглі пераадолець кваліфікацыйны бар’ер, паведамляе БЕЛТА.
Вольга Гаварцова прайграла расійскай тэнісістцы Анастасіі Піваваравай — 4:6, 5:7. Анастасія Якімава саступіла чэшскай спартсменцы Андрэа Хвалачковай — 3:6, 1:6, а Дарья Кустава выявілася слабейшай за Ганну Тацішвілі з Грузіі — 6:7, 6:7.
Турнір у Брысбене, прызавы фонд якога складае 220 тысяч долараў, завяршыцца праз тыдзень, 9 студзеня.