Беларускія тэнісісты сталі пераможцамі турніраў ITF
У Куала-Лумпур (Малайзія) і Таёта-Сіці (Японія) адбыліся турніры мужчынскай Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF). У Куала-Лумпур прайшоў турнір з прызавым фондам 10 тысяч долараў ЗША. Першае месца ў парным разрадзе турніру занялі беларусы Сяргей Бетаў і Дзмітры Жырмонт, паведамляе "Беларускі партызан".
У Таёта-Сіці прайшоў турнір з прызавым фондам 35 тысяч долараў ЗША. У адзінкавым разрадзе турнір выйграў беларус Уладзімір Ігнацік, а ў пары з аўстралійцам Грэгам Джонсам ён заняў трэцяе месца.
У Таёта-Сіці прайшоў турнір з прызавым фондам 35 тысяч долараў ЗША. У адзінкавым разрадзе турнір выйграў беларус Уладзімір Ігнацік, а ў пары з аўстралійцам Грэгам Джонсам ён заняў трэцяе месца.