Беларускія турысты патрапілі ў аварыю ў Турцыі (фота)
Пяць беларускіх турыстаў патрапілі ў аварыю ў турэцкай курортнай правінцыі Анталья. Яны ехалі на аўтобусе ў аэрапорт разам з шасцю расіянамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, на адным са скрыжаванняў аўтобус
сутыкнуўся з аўтамабілем, які рухаўся на чырвонае святло. Падчас аварыі
загінуў гід-грамадзянін Украіны, астатнія пасажыры атрымалі траўмы
рознай ступені цяжкасці, паведамляе
РИА “Новости”.
Паводле звестак беларускай амбасады ў Турцыі, трое беларусаў не пацярпелі і ўжо вылецелі на радзіму. Дваім – жанчыне і яе мужу - зараз аказваецца медычная дапамога, інфармуе БЕЛТА.
Паводле звестак беларускай амбасады ў Турцыі, трое беларусаў не пацярпелі і ўжо вылецелі на радзіму. Дваім – жанчыне і яе мужу - зараз аказваецца медычная дапамога, інфармуе БЕЛТА.