Беларускія ўлады адмовілі ў візе дэпутату ПАСЕ Хрыстасу Пургурыдэсу
Запрошаны на Беларускі Еўрапейскі Форум дэпутат ПАСЕ Хрыстас Пургурыдэс не зможа прыехаць у Беларусь. Пра гэта паведаміла прэс-служба руху "За свабоду". Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ПАСЕ з кіраўніком місіі Беларусі пры Савеце Еўропы Андрэем Бушылам было заяўлена, што беларускія ўлады не дазволяць Пургурыдэсу прыехаць у Беларусь. Прадстаўнік беларускага ўраду даў зразумець, што вядомы дэпутат кіпрскага парламенту не атрымае візу ні ў беларускім консульстве ў Парыжы, ні ў мінскім аэрапорце.
Нагадаем, што Хрыстас Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАСЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней — пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розглас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Цяпер дэпутат кіпрскага парламенту Хрыстас Пургурыдэс з'яўляецца першым намеснікам Старшыні Камітэту ПАСЕ па юрыдычных справах і правах чалавека.