Беларускія ўлады адмовіліся вызваліць Зэльцэра, але пусцяць да яго лекара

Амерыканскаму юрысту Эмануілу Зельцеру, затрыманаму амаль тры месяца назад у Беларусі, адмоўлена ў вызваленні. Адпаведную афіцыйную ноту 30 траўня беларускі бок перадаў у амбасадау ЗША, паведамляе БелаПАН. Нота стала адказам на звароты Дзярждэпартамента ЗША (25 красавіка і 19 траўня), у якіх зяшчаліся просьбы вызваліць Зэльцэра, бо, на думку амерыканскага боку, стан яго здароўя пагоршыўся ў зняволенні.

Аднак МЗС Беларусі дазволіў абследаваць Зэльцэра незалежнаму лекару, які будзе названы амерыканскім дыппрадстаўніцтвам.

Прадстаўнікі дыпмісіі ЗША таксама атрымалі магчымасць зноў сустрэцца з арыштаваным 2 чэрвеня. Каб атрымаць дазвол, запатрабавалася больш за месяца. Сустрэча стала трэцяй з моманту затрымання амерыканца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі