Беларускія ўлады хочуць перавесці арэндную плату з валюты ў рублі

Дзяржкаммаёмасць плануе адмяніць прывязку арэнднай платы да замежнай валюты. Як інфармуе БелаПАН, адпаведныя змены і дапаўненні рыхтуюцца ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю".

Новы дакумент накіраваны на дэдаларызацыю пры арэндзе нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. У праекце ўказа гаворыцца, што памер платы за арэнду нерухомасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, можа ўсталёвацца толькі ў рублях або ў базавых арэндных велічынях. Выключэнне складаюць маёмасць гаспадарчых таварыстваў, у якіх дзяржава валодае больш за 50% акцыяў.

Пры гэтым арэндная плата, вызначаная ў беларускіх рублях, можа штогод на 1 красавіка карэктавацца на індэкс спажывецкіх цэн за леташні год ў параўнанні з пазалеташнім.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі