Беларускія ўлады не абнародуюць свой “чорны спіс”

Пра гэта паведаміў сёння прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных. Ён падкрэсліў, што ўзмоцнены кантроль “за незаконным фінансаваннем на тэрыторыі Беларусі палітычнай дзейнасці праз замежныя грамадска-палітычныя аб’яднанні і фонды, а таксама іх прадстаўніцтвы”.

У той самы час, адзначыў спадар Савіных, Беларусі будзе працягваць кантакты з заходнімі партнёрамі, аднак візіты еўрапейскіх і амерыканскіх дэлегацый палітычнага ўзроўню ў нашу краіну будуць ажыццяўляцца пры наяўнасці запрашэння ад органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі.

Імёны са спісу публікаваць не будуць. Асобы, што туды трапілі, змогуць даведацца пра гэта, калі звярнуцца па візу ў беларускую амбасаду, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі