Беларускія ўлады выказалі намер прадаць "Белтэлекам"
Беларускі ўрад прыняў рашэнне ўключыць нацыянальнага аператара электрасувязі "Белтэлекам" у план прыватызацыі на 2009 год. Тэкст адпаведнай пастановы Саўміна №1256 ад 29 верасня размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Да апошняга моманту беларускія ўлады адмаўлялі магчымасць прыватызацыі "Белтэлекама". У прыватнасці, 23 верасня бягучага года міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей заявіў, што з пункту гледжання прыцягнення інвестыцый "Белтэлекаму" прыватызацыйныя працэсы не патрабуюцца.
Разам з тым, міністр звярнуў увагу на адно з патрабаванняў да ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Яно датычыцца лібералізацыі рынку тэлекамунікацыйных паслуг.
"Верагодна, што гэтыя акалічнасці прымусяць прымаць меры па лібералізацыі, я не выключаю акцыянавання "Белтэлекама", але пытанне аб продажы часткі акцый камусьці не разглядаецца", — цытуе міністра сайт Kapital.by.