Беларускія валейбалісткі выйгралі першы матч у кваліфікацыі да Алімпіяды

Жаночая зборная Беларусі па валейболе ў кваліфікацыйным турніры да Алімпіяды-2008, які праходзіць у балгарскім Габраве, атрымала першую перамогу. Учора беларускі выйгралі ў каманды Бельгіі — 3:0. У двух папярэдніх матчах нашы спартсменкі пацярпелі паражэнні ад румынак і балгарак.

Узначалілі табліцу з пяці каманд румынскія валейбалісткі. У наступны этап алімпійскага адбору выходзяць толькі пераможцы турніру.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі