Беларускія вайскоўцы адправіліся ў штаб-кватэру НАТА

Сёння пачаўся візіт прадстаўнікоў Мінабароны Беларусі ў штаб-кватэру НАТА ў Брусэлі.  Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінабароны, дэлегацыю ўзначальвае начальнік Генштаба Ўзброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

Беларускія вайскоўцы прымуць удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэту еўраатлантычнага партнёрства, у часе якога будуць абмяркоўвацца новая Стратэгічная канцэпцыя НАТА, вынікі лісабонскага саміту НАТА, а таксама іншыя пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі