Беларускія веславальшчыкі выйгралі 10 медалёў у Дуйсбургу
10 медалёў заваявалі беларускія спартсмены на этапе Кубку свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Дуйсбургу. Чатыры з гэтых узнагародаў - залатыя. У складзе нашай каманды вызначыліся мужчынскія чацвёркі: байдарачнікі
Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук і Вадзім Махнеў;
канаісты Зміцер Рабчанка, Зміцер Вайцішкін, Канстанцін Шчарбак і
Аляксандр Ваўчэцкі. Яны выступалі на дыстанцыях 500 і 1000 метраў і
перамаглі.
Таксама беларусы заваявалі 3 срэбраных і 3 бронзавых медалі.
Прессбол
Таксама беларусы заваявалі 3 срэбраных і 3 бронзавых медалі.
Прессбол