Беларускія выратавальнікі будуць рыхтаваць сабак для пошуку трупаў
Сабак для пошуку трупаў у завалах, а таксама ў вадзе будуць рыхтаваць у кіналагічнай службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Для пошуку жывых людзей у завалах выратавальнікі ўжываюць сабак пароды лабрадор-рэтрывер, для выратавання тапельцаў — ньюфаўндлендаў. Але на труп гэтыя сабакі рэагаваць не прывучаныя.
Інтэрфакс
Інтэрфакс