Беларускую АЭС абяцаюць абараніць ад ураганаў і паводак

Беларуская АЭС будзе абароненая ад ураганаў, паводак, вонкавых выбухаў і землятрусаў. Пра гэта заявіла навуковы супрацоўнік Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Валянціна Брылёва. Як перадае БЕЛТА, будучая АЭС будзе абсталяваная самай сучаснай сістэмай бяспекі. Суперкамп'ютар у інстытуце ўжо ўсталяваны. Оптавалаконная сетка злучыла інстытут "Сосны" з іншымі навуковымі арганізацыямі, якія будуць задзейнічаныя ў забеспячэнні атамнай станцыі. Чакаецца, што да запуску АЭС будзе сфармаваны і сучасны праграмна-вылічальны комплекс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі