Беларускую АЭС будуюць з апярэджаннем графіку на 6-8 месяцаў (відэа)

Такую інфармацыю паведамілі 1 красавіка на адкрыцці VI Міжнароднай спецыялізаванай выставы і канферэнцыі "Атамэкспа — Беларусь 2014" у Мінску (на здымку БЕЛТА).



Нагадаем, Беларускую АЭС будуюць у 18 кіламетрах ад Астраўца на Гродзеншчыне. На будаўнічай пляцоўцы працуе каля 2 тысяч спецыялістаў, паведамляе тэлеканал АНТ.



Праца па ўзвядзенні другога блока беларускай АЭС вядзецца з апярэджаннем графіка на 6-8 месяцаў. Што тычыцца ўзвядзення першага атамнага блока, то ўсё ідзе па графіку. Як чакаецца, станцыя акупіць сябе пасля 15 гадоў эксплуатацыі, дадае тэлеканал "Беларусь 1".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі