Беларускую АЭС пабудуюць пазней?

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Юры Рымашэўскі. Па словах чыноўніка, два блокі беларускай АЭС агульнай магутнасцю 2340 МВт будуць поўнасцю ўведзеныя ў дзеянне ў 2020 годзе. Рымашэўскі не ўдакладніў, калі будзе задзейнічаны першы блок. Дагэтуль, нагадвае Радыё "Свабода", беларускія ўлады паведамлялі, што першы блок АЭС мусіць запрацаваць у 2016 годзе, а другі – у 2018.

Сп.Рымашэўскі адзначыў, што стратэгіяй развіцця энэргетычнага патэнцыялу краіны на будучыя 5 гадоў і да 2020 году прадугледжанае ўвядзенне ў эксплуатацыю новых энэргетычных магутнасцяў, у тым ліку на ядзерным паліве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі