Беларусы 5 гадзін не маглі выляцець у Турцыю (фота)

На працягу пяці гадзін не маглі выляцець з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" на турэцкія курорты дзесяткі беларусаў, а сярод іх малыя дзеці. Прычынай затрымкі стала тэхнічная няспраўнасць самалёта ТУ-154.
Некалькі гадзін спецыялісты спрабавалі адрамантаваць яго, але няўдала. У выніку, у Турцыю паляцеў самалёт, які прыбыў з Італіі.

Што да няспраўнага самалёта, то, як паведамляе тэлеканал СТВ, яго ўжо адрамантавалі і ён выляцеў у новы рэйс.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі