Беларусы 966 разоў паскардзіліся ў Дзяржкантроль на павышэнне цэн

Дзяржкантроль не паспявае правяраць даносы на павышэнне цэн / pixabay.com
Дзяржкантроль не паспявае правяраць даносы на павышэнне цэн / pixabay.com

За апошнія дв тыдні беларусы 966 разоў тэлефанавалі на спецыяльны нумар у Камітэт дзяржкантролю, каб паскардзіцца на рост цэн, паведамляе прэс-служба ведамства.

Супрацоўнікі КДК паспелі праверыць толькі 227 такіх даносаў — менш за траціну. Пацвярдзіліся 15 паведамленняў: выявіліся факты завышэння цэн і парушэння правілаў гандлю і санітарных правілаў.

Павышаць цэны ў Беларусі забараніў 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага па гандлёвых кропках адправіліся праверкі. На тых, хто павышаў цэны пачыналі крымінальныя справы.

19 кастрычніка ўрад прыняў пастанову пра новую сістэму кантролю цэн. А на наступны дзень Лукашэнка заявіў, што замарозка цэн была абвешчаная толькі да 20 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі