Беларусы бяруць удзел у сусветнай сустрэчы дэмакратаў у Кракаве

У Кракаве праходзіць адна з найбольшых палітычных падзей года - Дэмактатычная сустрэча вышэйшага ўзроўню (High Level Democracy Meeting). З прапановы міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага беларускую дэлегацыю удзельнікі форума павіталі воплескамі. Сікорскі пажадаў беларусам сумленных прэзідэнцкіх выбараў.

Урачыстая сустрэча праходзіць у Славацкім Тэатры. У ёй бяруць удзел 600 дэлегатаў - былыя кіраўнікі дзяржаваў і міжнародных інстытуцый, палітыкі і грамадскія дзеячы з розных краін свету.

Адной з першых выступіла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.

Цэнтар Кракава перакрыты, вельмі шмат паліцыі, машын міжнародных дэлегацый, матацыклаў паліцыі і аховы.

Карэспандэнтка Еўрарадыё сустрэлася ў Кракаве з выбітнымі прадстаўнікамі беларускага трэцяга сектара і маладымі палітыкамі Беларусі, чакайце падрабязнага рэпартажа, сачыце за эфірамі і шукайце абнаўленні на нашым сайце.

Канферэнцыя прысвечаная 10-годдзю Супольнасці дэмакратый (Community of Democracies), міждзяржаўнай сусветнай арганізацыі, якая прасоўвае ідэі ўзмацнення дэмакратыі ва ўсім свеце.

На здымках:
выступ Уладзіміра Някляева, зала сустрэчы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі